У мястэчку Трэб, на поўдзень ад Тулюзы, праходзіць спэцыяльная паліцэйская апэрацыя, на месца накіравана каля 140 праваахоўнікаў.
Па інфармацыі BBC, узброены мужчына спачатку адкрыў стральбу па дваіх паліцэйскіх, якія былі на прабежцы. Адзін зь іх атрымаў раненьні. Пасьля чаго падазраваны забарыкадаваўся ў супэрмаркеце, дзе ў гэты час знаходзіліся людзі, і абвесьціў, што ён зьяўляецца прыхільнікам «Ісламскай дзяржавы».
Як паведамляе тэлеканал BFM TV, загінула двое закладнікаў, пакупнік і супрацоўнік крамы. Яшчэ як мінімум два чалавека атрымалі параненьні. На дадзены момант астатнія людзі звольнены. У супэрмаркеце застаецца непасрэдна сам падазраваны, а таксама сам паліцыянт. Спэцапэрацыя працягваецца.
Прэм'ер-міністр Францыі пацьвердзіў, што ўлады рэспублікі лічаць тое, што адбылося, тэрактам.
Будзе дапоўнена