Абама вядзе перамовы наконт уласнага тэлешоў

Былы прэзыдэнт ЗША Барак Абама вядзе перамовы з кампаніяй Netflix аб запуску ўласнага шоў. Пра гэта паведамляе New York Times.

Па дадзеных крыніц выданьня, Netflix гатовы заплаціць Абаму і яго жонцы за эксклюзіўнае шоў, якое будзе даступна толькі на стрымінгавай плятформе (цяпер яна налічвае каля 118 мільёнаў падпісчыкаў па ўсім сьвеце). Колькасьць эпізодаў і фармат шоў пакуль не вядомыя. Сума дамовы не выдаецца.

Паведамляецца, што Абама не зьбіраецца выкарыстоўваць шоў для крытыкі палітыкі дзеючага прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа, а хацеў бы прысьвяціць яго «натхняльным гісторыям».

Акрамя Netflix, зацікаўленасьць у супрацоўніцтве з экс-прэзыдэнтам выказалі Apple і Amazon.

Барак Абама быў прэзыдэнтам ЗША з 2009-га па 2017 год.