Паўднёвакарэйская дэлегацыя перадала Дональду Трампу запрашэньне паўночнакарэйскага лідэра на перамовы. Іх мэтай павінна стаць спыненьне паўночнакарэйскай ядзернай праграмы і зьнішчэньне яе ядзернага арсэнала.
Прэзыдэнт Трамп ў паведамленьні ў Твітары выказаў аптымізм з нагоды будучай сустрэчы. Ён падкрэсьліў, што Паўночная Карэя адмаўляецца ад правядзеньня ракетных выпрабаваньняў на час перамоваў, і заявіў, што санкцыі супраць Пхеньяна застануцца ў сіле да дасягненьня пагадненьня.
Дзейсныя амэрыканскія прэзыдэнты ніколі не сустракаліся з паўночнакарэйскім кіраўнікамі. Дональд Трамп настойваў на тым, што ён ня зробіць памылку папярэднікаў і не ўступіць у працяглыя перамовы, якія не прыводзілі ў мінулым да жаданых вынікаў.
Дата і месца правядзеньня сустрэчы пакуль невядомыя.