Тузін здымкаў брутальнай савецкай архітэктуры ад францускага фатографа

Факультэт архітэктуры Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўнівэрсытэта ў Менску, пабудаваны ў 1983 годзе па праекце Віктара Анікіна і Ігара Есьмана.

«Мне падабаецца гэтае адчуваньне, калі ты стаіш перад будынкам, які ў нейкім сэнсе — Энігма. У [гэтага архітэктурнага стылю] няма канкрэтнага крыніцы. Гэтыя будынкі проста існуюць па-за часам», — кажа фатограф.

Будынак былога Міністэрства аўтамабільных дарог Грузінскай ССР, цяпер ён належыць Банку Грузіі. 1975 год.

«Асаблівасьць гэтых будынкаў у тым, што яны уяўляюць сабой пэўны антрапалягічны фэномэн тых часоў», — распавёў Шобэн Радыё Свабода.

Санаторый «Дружба» у Ялце спраектаваны Ігарам Васілеўскім і Юрыем Стэфанчуком у 1985 годзе.
 

Палац урачыстых абрадаў у Тбілісі, спраектаваны Віктарам Джэрбэнадзэ і Важай Арбэладзэ ў 1985 годзе.

 

Кіеўскі крэматорый, пабудаваны ў 1985 годзе. Архітэктар - Аўраам Мілецкі.

 

Украінскі інстытут навукова-тэхнічнай і эканамічнай інфармацыі ў Кіеве, пабудаваны ў 1972 годзе.

Інстытут робататэхнікі і тэхнічнай кібэрнэтыкі ў Пецярбургу. 1987 год

Дзіцячы аздараўленчы цэнтар у Сочы, пабудаваны ў 1973 годзе па праекце Зураба Цэрэтэлі.

Манумэнт Баш-Апаранскай бітвы ў Апаране, Армэнія. Архітэктар - Рафаэл Ісраэлян. 1979 год.

Савецкае пасольства на Кубе ў Гаване. 1985 год. 

Пабудаваны ў XIX стагодзьдзі IX форт Ковенскай крэпасці ў Коўне (Літва) НКВД выкарыстоўваў ў якасьці цэнтра часовага ўтрыманьня для палітвязьняў, якіх пазьней адпраўлялі ў  ГУЛАГ. Падчас акупацыі Літвы Нямеччынай падчас Другой сусьветнай вайны форт выкарыстоўвалі для масавых расстрэлаў.

На месцы трагедый ў 1983 годзе ўзьвялі 32-мэтровую скульптуру Альфонсаса Амбразіўнаса.

Чалавекападобны Дом Саветаў у Калінінградзе стаіць на месцы рова былога Кэнігсбэрскага замку. Будынак лічыцца галоўным савецкім даўгабудам. Будову распачалі ў 1974 годзе і дагэтуль не завяршылі.