Мінус 30 тысяч дзяўчынак за 25 гадоў. Наступствы селектыўных абортаў у Грузіі

Your browser doesn’t support HTML5

Больш за 30 тысяч дзяўчынак не нарадзіліся ў Грузіі з прычыны селектыўных абортаў. Такія прыблізныя дадзеныя за перыяд з 1990 па 2015 гады. Спэцыялісты кажуць, што для краіны, чыё насельніцтва не дацягвае да 4 мільёнаў, гэта катастрафічныя лічбы.