Без пашпарта і мэдыцынскай дапамогі. Віцяблянін перавёз зьбітую ў Маскве маці дадому

Your browser doesn’t support HTML5

У 2017 годзе маці Андрэя Чаўтаева вырашыла пераехаць да сына ў Віцебск. Яна прадала кватэру ва Ўзбэкістане і перавяла грошы сыну ў Беларусь.

Пасьля гэтага Нэла Сьцяпанаўна купіла квіток на самалёт да Масквы. Адтуль мелася пазваніць сыну і ехаць у Віцебск ужо наземным транспартам 15 сьнежня. Аднак на сувязь так і ня выйшла.

Празь некалькі дзён з Андрэем зьвязаліся валянтэры расейскай арганізацыі «Лиза Алерт» і расказалі, што знайшлі Нэлу Сьцяпанаўну ў сумёце моцна зьбітай. Яна дрэнна разумела, дзе знаходзіцца, і не магла патлумачыць, што зь ёй адбылося.

Андрэй месяц правёў у маскоўскім гостэле, чакаючы, пакуль амбасада Ўзбэкістану адновіць хоць нейкія дакумэнты для яго маці. У Беларусі ён сутыкнуўся з новымі праблемамі.