Бяз пашпарту і мэдычнай дапамогі. Віцяблянін перавёз зьбітую ў Маскве маці дадому
Your browser doesn’t support HTML5
У 2017 годзе маці Андрэя Чаўтаева вырашыла пераехаць да сына ў Віцебск. Яна прадала кватэру ва Ўзбэкістане і перавяла грошы сыну ў Беларусь. Пасьля гэтага Нэла Сьцяпанаўна купіла білет на самалёт да Масквы. Аднак Нэлу Сьцяпанаўну зьбілі і абрабавалі каля аэрапорту Дамадзедава ў Маскве.