«Іскандэр-Н»: як маладзёны ў Горадні бясплатна ратуюць катоў і сабак. ВІДЭА

Your browser doesn’t support HTML5

Валянтэрскі атрад «Іскандэр-Н» пачаў актыўна працаваць у Горадні сёлета на пачатку студзеня. Ён шукае зьніклых жывёлаў і ратуе, калі тыя трапілі ў надзвычайную сытуацыю.

«Мне падабаецца гэтым займацца. МНС можа стаць перад выбарам: ратаваць жыцьцё чалавека або жывёлы. Тады ім прасьцей перадаць такі выклік нам — людзям, якія займаюцца жывёламі», — кажа Свабодзе Алег Малецкі, кіраўнік гарадзенскага падразьдзяленьня атраду «Іскандэр-Н».