Васіль Быкаў чытае апавяданьне "Сьцяна" ч. 2

Your browser doesn’t support HTML5

Сьцяна. Старонкі нявыдадзенай кнігі Васіля Быкава Пад такой рубрыкай увесну 1997 годзе на хвалях Беларускай службы Радыё Свабода пачалі гучаць фрагмэнты кнігі, якая была ўнесеная ў плян выдавецтва Мастацкая літаратура, але потым выкінутая зь яе. У той год Аляксандар Лукашэнка актывізаваў працэс аб’яднаньня Беларусі і Расеі, нацыянальная культура спазнала ціск, пра які ўжо забылася за гады Адраджэньня пачатку 90-ых. Проза Быкава ня ўпісвалася ў ідэалягічны кантэкст. Васіль Уладзімеравіч перадаў рукапіс ў Прагу, і супрацоўнікі Свабоды чыталі ягоную прозу. Апавяданьне "Сьцяна", якое дало назоў усяму зборніку, Быкаў прачытаў сам.