Паліцыя Каліфорніі выратавала 13 дзяцей ад катаваньняў і жорсткага абыходжаньня з боку ўласных бацькоў.
Дзяцей гадамі трымалі пад замком у антысанітарных умовах, прыкоўвалі іх да ложкаў і марылі голадам. Суседзі кажуць, што сям’я рэдка выходзіла з хаты і ні з кім ня мела зносінаў.
Усіх іх шпіталізавалі з прыкметамі зьнясіленьня. Бацькоў затрымалі, ім прадʼявілі абвінавачваньні ў катаваньнях і жорсткім абыходжаньні.