Пра гэта паведамляе сайт Генэральнай пракуратуры Беларусі.
Як высьветлена ўпраўленьнем Сьледчага камітэту па Гомельскай вобласьці, маладыя людзі праз сацыяльныя сеткі прапаноўвалі некаторым жыхарам гораду сустрэцца — як правіла, на прыпынках грамадзкага транспарту або побач з рынкам.
Пасьля гэтага яны атачалі патэнцыйную ахвяру і адводзілі ў месца, дзе ім не маглі перашкодзіць трэція асобы. Там у адрас пацярпелых выказваліся абразы і пагрозы гвалту.
Паводле пракуратуры, затрыманыя дзейнічалі з выключным цынізмам, казалі пацярпелым зьвесткі, якія іх дыскрэдытуюць і якія тыя жадалі б захаваць у таямніцы, а таксама пагражалі гвалтам.
Адну з ахвяраў зьбілі, часткова пагалілі галаву і аблілі яе зялёнкай, другому налілі зялёнку на рукі і прымусілі нанесьці на свой твар.
Дзеяньні абвінавачваных кваліфікаваныя як злоснае і асабліва злоснае хуліганства на падставе ч. 2 і ч. 3 артыкулаў 339 Крымінальна кодэксу.
Асобным удзельнікам групы таксама інкрымінаваны крадзеж (ч. 1 і ч. 2 арт. 205 Крымінальнага кодэксу), рабаваньне (ч. 1 арт. 206), вымаганьне (ч. 1 арт. 208), распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў і малюнкаў з выкарыстаньнем інтэрнэту (ч. 2 арт. 343).