Адзін чалавек загінуў падчас сутыкненьняў паміж сіламі бясьпекі і дэманстрантамі ў туніскім горадзе недалёка ад сталіцы, паведамляе дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва TAP і мясцовыя жыхары.
Пратэст адбыўся ў Тэбурбе, прыкладна за 40 км ад Тунісу. Пяць чалавек былі параненыя і дастаўленыя ў шпіталь, паведамляе TAP.
Пратэсты накіраваныя супраць росту цэн і падаткаў, якія закранулі прыкладна 10 гарадоў у краіне, заявілі мясцовыя жыхары і супрацоўнік службы бясьпекі агенцтву Reuters.