Панамскі танкер, які ўдзельнічаў у сутыкненьні, транспартаваў 136 000 тон нафты з Ірану. Пасьля сутыкненьня ён загарэўся.
Сярод зьніклых 30 іранцаў і 2 банглядэшцы. Танкер сутыкнуўся з сухагрузам — перадае BBC.
Паводле інфармацыі агенцтва, танкер дагэтуль знаходзіцца ў вадзе і працягвае гарэць.
Сутыкненьне адбылося на адлегласьці каля 300 кілямэтраў ад ўзьбярэжжа Шанхая.
Да выратавальнай апэрацыі далучыўся Кітай і Паўднёвая Карэя.
Груз на танкеры ацэньваецца ў 60 мільёнаў даляраў. Сухагруз быў зарэгістраваны ў Ганконгу і перавозіў збожжа.