Саакашвілі адмовіўся ад допыту і прапанаваў сьледчаму Генпракуратуры «заткнуцца» (відэа)

Your browser doesn’t support HTML5

Лідэра ўкраінскага «Руху новых сіл» Міхэіла Саакашвілі абвінавачваюць у падбухторваньні і стварэньні «злачыннай групы». 18 сьнежня ён зьявіўся ў Генпракуратуры ў Кіеве для правядзеньня сьледчых дзеяньняў.

Міхэіл Саакашвілі адмовіўся адказваць на пытаньні сьледчых і заявіў, што дасьць паказаньні, калі справа будзе перададзеная Службе бясьпекі Ўкраіны: «Заткніцеся і паслухайце майго адваката».

Генпракуратура сьцьвярджае, што Саакашвілі парушыў закон, адмовіўшыся адказваць на пытаньні сьледчага.