Эўразьвяз адкрыў для Чарнагорыі два новыя пункты — аб свабодзе перамяшчэньня рабочай сілы і тавараў.
ЭЗ таксама адкрыў для Сэрбіі два пункты ў пытаньнях заканадаўства аб кампаніях і вонкавых сувязях, што дазволіла павялічыць агульную колькасьць адкрытых для краіны пунктаў — з двума закрытымі — са студзеня 2014 году.
Сэрбія і Чарнагорыя зьяўляюцца найбольш блізкімі да ўступленьня ў Эўразьвяз заходне-балканскімі краінамі. Перамовы аб уступленьні, якія цягнуцца гады, прадугледжваюць 35 пунктаў патрабаваньняў Эўразьвязу, яны датычацца эканомікі, энэргетыкі, вяршэнства права і правоў чалавека.
Старшыня Эўрапейскай камісіі Жан-Клод Юнкер заявіў, што ў 2019-м не заплянавана пашырэньня ЭЗ, але пасьля гэтага пашырэньне на Балканы мае вырашальнае значэньне для падтрыманьня «стабільнасьці».