Марш у падтрымку затрыманага раней лідэра ўкраінскага «Руху новых сіл», былога кіраўніка адміністрацыі Адэскай вобласьці, экс-прэзыдэнта Грузіі Міхэіла Саакашвілі праходзіць у нядзелю ў Кіеве.
Як перадае карэспандэнт агенцтва «Інтэрфакс-Украіна», на акцыю ў парку Тараса Шаўчэнкі сабралася некалькі тысяч чалавек. Яны трымаюць плякаты ў падтрымку Саакашвілі, партыйныя сьцягі і дзяржаўныя сьцягі Украіны.
Акцыя праходзіць пад лёзунгам: «Супраць самавольства і карупцыі алігархаў і барыгаў».
Прыхільнікі Саакашвілі на акцыі ў Кіеве 10 сьнежня 2017
Пасьля мітынгу ўдзельнікі акцыі рушылі калёнай па Ўладзімірскай вуліцы, на чале калёны ішла жонка Саакашвілі Сандра Рулаўс.