Дар’я Домрачава здабыла першую перамогу ў новым сэзоне

Домрачава выйграла спрынтарскую гонку на 7,5 км на другім этапе Кубка сьвету ў аўстрыйскім Хохфільцэне.

Ня гледзячы на сьнегапад і вецер, Дар’я Домрачава ні разу не прамахнулася на абодвух агнявых рубяжах і прыйшла першай з часам 22 хвіліны 40,2 сэкунды.

Другое месца заняла славацкая спартсмэнка Анастасія Кузьміна. Трэцяй стала італьянка Даратэя Вірэр.

Гэта першая перамога Домрачавай на этапах Кубка сьвету з 2015 году, у 2016 годзе яна нарадзіла дачку.

Агулам сёньняшні выйгрыш стаў 29-м у кар’еры і 7-м — у спрынце.

Надзея Скардзіна заняла сёньня 26 месца. Падчас першага этапу Кубка сьвету ў Швэцыі Скардзіна выйграла індывідуальную гонку на 15 км. Гэтая перамога стала першай для Надзеі на этапах Кубка сьвету.