Пра гэта сьведчаць вынікі апытаньня, якое правяла кампанія GfK-Ukraine на замову Center for Insights in Survey Research, праекту амэрыканскага Міжнароднага рэспубліканскага інстытуту.
Былі апытаныя 2400 рэспандэнтаў па ўсёй краіне, акрамя Крыму і кантраляваных сэпаратыстамі раёнаў Данецкай і Луганскай вобласьцяў.
Апытаньне праводзілася з 14 верасьня па 10 кастрычніка сёлета.
Сярод іншага задавалася пытаньне аб стаўленьні апытаных да розных краінаў сьвету.
Як Вы ставіцеся да наступных краінаў і саюзаў краінаў?
(у%, дадзеныя, хто устрымаўся ад адказу, не прыводзяцца)
| Вельмі станоўча /станоўча | Вельмі адмоўна/адмоўна | |
|---|---|---|
| Польшча |
56 |
4 |
| Эўразьвяз |
50 |
6 |
| Канада |
48 |
4 |
| Літва |
46 |
4 |
| Нямеччына |
46 |
5 |
| ЗША |
44 |
9 |
| Беларусь |
43 |
7 |
| Грузія |
42 |
5 |
| Малдова |
30 |
8 |
| Расея |
18 |
49 |
У дасьледаваньні прыводзяцца дадзеныя рэгулярных апытаньняў пра стаўленьне ўкраінцаў да Беларусі, пачынаючы зь верасьня 2014 году. Зь верасьня 2014 году па чэрвень 2017 году колькасьць рэспандэнтаў, якія выказвалі станоўчае і вельмі станоўчае стаўленьне да Беларусі, заўсёды перавышала 50%, найлепшыя ацэнкі былі ў лютым 2016 году, калі 58% апытаных украінцаў ацанілі паўночную суседку станоўча і вельмі станоўча.
З чэрвеня 2017 году па верасень 2017 году станоўчыя ацэнкі зьнізіліся амаль на 10 пунктаў.