Ужо сёньня: 80 гадоў таму былі расстраляныя сьвятары Беларускай аўтакефальнай царквы

Падзеі 1 лістапада ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дзень у гісторыі

1 лістапада 1937 году ў Курапатах НКВД расстраляў 11 біскупаў і сьвятароў Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы. Паводле гісторыка і пісьменьніка Кастуся Тарасава, яшчэ каля 200 сьвятароў Беларускай аўтакефальнай царквы былі высланыя ў сталінскія канцлягеры, дзе бальшыня іх загінула.

Таксама ў гэты дзень

1987 — у Купалаўскім сквэры ў Менску прайшло адзначэньне Дзядоў, наладжанае аб’яднаньнямі «Тутэйшыя» і «Талака», дзе ўпершыню шырока заявілі пра рэпрэсіі ў БССР.

1992 — у Менску адбыўся Першы (Устаноўчы) Сойм Згуртаваньня Беларускай Шляхты. Быў прыняты Статут і выбрана кіраўніцтва арганізацыі. Старшынём ЗБШ стаў доктар гістарычных навук Анатоль Грыцкевіч.

1993 — уступіла ў сілу Маастрыхцкая дамова, якая паклала пачатак Эўрапейскаму Зьвязу.

У гэты дзень нарадзіліся

1868 — Дзьмітры Даўгяла, беларускі археограф і гісторык.

1873 — Іван Замоцін, беларускі літаратуразнавец.

1890 — Глеб Бонч-Асмалоўскі, антраполяг, археоляг, этнограф, прафэсар, доктар гістарычных навук. Сын «чорнаперадзельцаў» Анатоля і Варвары Бонч-Асмалоўскіх.

1895 — Уладзімер Крыловіч, актор, адзін з заснавальнікаў беларускага тэатру. Заслужаны артыст Беларусі (1931).

1912 — Янка Золак, беларускі паэт, пэдагог, грамадзкі дзеяч, выдавец на эміграцыі ў ЗША.

1915 — Міхась Кавыль, беларускі паэт, пэдагог, грамадзкі дзяяч у замежжы.

1933 — беларускі пісьменьнік Вячаслаў Адамчык.

У памяці

1888 — Мікалай Перавальскі (Пржавальскі), расейскі географ і вандроўнік беларускага паходжаньня.

1893 — польскі мастак Ян Матэйка.

1971 — савецкі рэжысэр і сцэнарыст Міхаіл Ром.

1972 — амэрыканскі паэт Эзра Паўнд.

1984 — беларускі мастак Пётра Сергіевіч.

Кастусь Каліноўскі перад паўстанцамі. Карціна Пятра Сяргіевіча