Парлямэнт Каталёніі абвясьціў незалежнасьць ад Гішпаніі

Your browser doesn’t support HTML5

За аддзяленьне ад каралеўства прагаласавалі 70 дэпутатаў са 135, супраць - 10, яшчэ двое ўстрымаліся. Больш за 50 дэпутатаў не ўдзельнічалі ў галасаваньні. Прэм'ер-міністар Гішпаніі Марыяна Рахой заклікаў грамадзян захоўваць спакой і дзейнічаць у рамках закону.