Паўночнаатлянтычны альянс плянуе стварыць лягістычнае падразьдзяленьне, якое будзе адказваць за забесьпячэньне і перасоўваньне войскаў, а таксама падразьдзяленьне абароны марскіх рубяжоў у Атлянтычным і Паўночным Ледавітым акіянах.
Гэтыя новаўвядзеньні накіраваныя на «ўмацаваньне слабых пазыцыяў у любым магчымым канфлікце з Расеяй», адзначае газэта.
Выданьне адзначае, што ўсё большае напружаньне ў дачыненьнях з Расеяй змушае NATO пераглядаць сыстэмы забесьпячэньня межаў, а таксама рыхтавацца да магчымай перакідкі войскаў у нечаканыя зоны канфліктаў.
За дзесяцігодзьдзі мірнага існаваньня лягістычныя магчымасьці NATO «атрафіраваліся», піша «The Wall Street Journal», а перамяшчэньню войскаў перашкаджаюць унутраныя правілы Эўразьвязу.