Па дадзеных ААН, з канца жніўня 582 тысяч мусульманаў-рагінг’я ўцяклі з Мʼянмы ў суседні Банглядэш.
Па зьвестках дзіцячага фонду ААН (UNICEF), каля 60% зь іх — дзеці. За апошнія некалькі дзён дзесяткі тысяч прадстаўнікоў гэтай этнічнай меншасьці ўцяклі з краіны.
Урад Мʼянмы ўжо шмат месяцаў праводзяць сілавую апэрацыю супраць рагінг’я, якіх у краіне называюць «бэнгальскія тэрарысты».
У Мʼянме пражывае больш аднаго мільёна мусульманаў-рагінг’я. На працягу многіх дзесяцігодзьдзяў яны зазнаюць дыскрымінацыю ў краіне, дзе большасьць насельніцтва складаюць будысты. Многія з рагінг’я ня маюць пашпартоў і не лічацца грамадзянамі краіны.