Амэрыканская газэта The Wall Street Journal паведаміла, што яе рэпартэрка Айла Альбайрак завочна асуджаная турэцкім судом Турцыі да двух гадоў і аднаго месяца турмы.
Як паведамляе Associated Press, яе абвінавацілі ў падтрымцы курдскіх сепаратыстаў, чыя дзейнасць забароненая ў Турцыі.
Выданне выступіла ў абарону Альбайрак і назвала абвінавачваньні неабгрунтаванымі. Журналістка будзе абскарджваць прысуд.
Айла Альбайрак мае фінскае і турэцкае грамадзянства і цяпер знаходзіцца ў Нью-Ёрку.