Вугоршчына спрабуе пакараць Украіну за закон аб мовах

Акцыя за навучаньне на ўкраінскай мове ў Дняпры (былым Днепрапятроўску). Травень 2017.

Вугоршчына папросіць Эўразьвяз перагледзець пагадненьне аб асацыяцыі з Украінай, у якасьці меры ціску на Кіеў.

Міністар замежных спраў Вугоршчыны заявіў, што гэта зьвязана з новым украінскім законам аб мовах, які пагаршае становішча нацыянальных меншасьцяў. Міністар Пэтэр Сіярта падкрэсьліў, што закон закранае каля 150 тысяч вугорцаў і прадстаўнікоў іншых нацыянальных меншасьцяў, якія пражываюць ва Ўкраіне.

Прадстаўнікі афіцыйнага Кіева заяўляюць, што закон, падпісаны ў верасьні прэзыдэнтам Пятром Парашэнкам, ня толькі ўмацоўвае пазыцыі ўкраінскай мовы ў сфэры адукацыі, але адначасова абараняе правы меншасьцяў. Пра гэта паведаміў «Голас Амэрыкі».

Як украінцы перавядуць усю адукацыю на родную мову