На аэрадроме Хмеймім ў Сырыі пры ўзьлёце разьбіўся расейскі самалёт Су-24, экіпаж загінуў, паведамляе агенцтва «Інтрэфакс» са спасылкай на Міністэрства абароны Расіі.
«10 кастрычніка пры зьдзяйсьненьні разгону на ўьзлёт з аэрадрому Хмеймім для выкананіня баявой задачы выкаціўся за межы ўзьлётна-пасадачнай паласы і разбурыўся самалёт Су-24», — заявіў супрацоўнік Мінабароны.
Ён адзначыў, што экіпаж самалёта не пасьпеў катапультавацца і загінуў.