Абвешчаны ляўрэат ня нобэлевай Нобэлеўскай прэміі па эканоміцы

Нобэлеўскую прэмію па эканоміцы атрымаў амэрыканскі эканаміст Рычард Талер.

Талер вядомы як тэарэтык фінансавых і эканамічных паводзінаў. Ён аўтар так званай тэорыі падштурхованьня (або кіраванага выбару).

Прэмія прысуджана за ўклад у вывучэньне эканомікі паводзінаў.

У адрозьненьне ад іншых нобэлеўскіх прэміяў, узнагароду за заслугі ў галіне эканомікі заснаваў Цэнтральны банк Швэцыі ў 1968 годзе. Яе таксама называюць прэміяй «памяці Альфрэда Нобэля» - сам Нобэль не ўказваў прэмію ў сваім завяшчаньні.

Рычард Талер быў адным з дарадцаў прэзыдэнта Барака Абамы. Супрацоўнічае з нобэлеўскім ляўрэатам па эканоміцыі Дэніэлам Канэманам.

У мінулым годзе прэмію па эканоміцы атрымалі амэрыканцы Олівэр Гарт і Бэнгт Гольмстрэм - за ўклад у вывучэньне тэорыі кантрактаў.​