Камуністы з усяго былога СССР сабраліся ў Менску на пленум

Пленум камуністычных партый постсавецкіх краінаў праходзіць у музэі Вялікай айчыннай вайны. Мерапрыемства прымеркаванае да стагодзьдзя Кастрычніцкай рэвалюцыі.

Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка афіцыйна прывітаў удзельнікаў мерапрыемства. «Сымбалічна, што ваш форум праходзіць напярэдадні знамянальнай даты — 100-гадовага юбілею з дня Кастрычніцкай рэвалюцыі якая адкрыла новую главу ў гісторыі», — прыводзіць словы Аляксандра Лукашэнкі агенцтва БЕЛТА.