Дзяржаўны міністар у справах Эўропы і Амэрыкі Міністэрства замежных спраў Вялікай Брытаніі Алан Дункан наведае зь візытам Беларусь 25-26 верасьня.
Як паведаміў падчас брыфінгу начальнік упраўленьня інфармацыі МЗС Беларусі Дзьмітры Мірончык, гэта першы прыезд у краіну прадстаўніка брытанскага ўраду такога ўзроўню.
Падчас знаходжаньня ў Менску ў Алана Дункана заплянаваны шэраг сустрэчаў, у тым ліку зь міністрам замежных спраў Беларусі Ўладзімерам Макеем.
Ці зьбіраецца яго прыняць Аляксандар Лукашэнка, пакуль невядома.