Як бел-чырвона-белы сьцяг стаў дзяржаўным

Your browser doesn’t support HTML5

19 верасьня 1991 году Вярхоўны Савет Беларусі на ініцыятыву дэпутатаў БНФ разглядаў пытаньне пра замену савецкае дзяржаўнае сымболікі – нацыянальнаю. Праблема была ў тым, што большасьць дэпутатаў належала да камуністычнай намэнклятуры, а для станоўчага рашэньня трэба было зьмяніць Канстытуцыю.