Другі чалавек арыштаваны ў справе выбуху ў лёнданскім мэтро

Як паведамляе паліцыя Лёндану, у суботу ўвечары ў раёне Хонслоў на захадзе Лёндана быў арыштаваны 21-гадовы мужчына, піша ВВС.

Яго адвезьлі ў аддзяленьне паліцыі на поўдні Лёндану, дзе ён і працягвае заставацца.

Раней паліцыя ангельскага графства Кент затрымала 18-гадовага мужчыну ў рамках расьсьледаваньня тэракту на станцыі «Парсанс-грын».

15 верасьня на станцыі мэтро «Парсанс-грын» у Лёндане ў адным з вагонаў цягніка спрацавала самаробнае выбуховае прыстасаваньне. Ніхто не загінуў, 30 чалавек былі шпіталізаваны — у асноўным з апёкамі.