Генэральны сакратар NATO: «Неразважлівыя паводзіны Паўночнай Карэі — глябальная пагроза і патрабуюць глябальнага адказу»

Генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг

Столтэнбэрг нагадаў, што НАТА неаднаразова заклікаў Паўночную Карэю адмовіцца ад сваіх ядзерных праграм і балістычных ракет.

«Цяпер мы цалкам сканцэнтраваны на тым, як мы можам ўнесьці свой уклад у мірнае ўрэгуляваньне канфлікту», — заявіў ён. Паводле яго, будуць працягнутыя намаганьні дасягнуць палітычнага вырашэньня пытаньня з улікам увядзеньня эканамічных санкцыяў.

Афіцыйныя крыніцы ў Паўднёвай Карэі папярэджвалі на мінулым тыдні, што Паўночная Карэя можа запусьціць яшчэ адну міжкантынэнтальную балістычную ракету ў парушэньне санкцыяў ААН і на фоне эскаляцыі напружанасьці ў адносінах з ЗША.