Улады Турцыі заклікаюць туркаў, якія жывуць у Нямеччыне, устрымацца ад удзелу ў палітычных сходах і дыскусіях напярэдадні парлямэнцкіх выбараў 24 верасьня. Грамадзянам Турцыі рэкамэндавана на гэты час устрымацца ад паездак Нямеччыну.
На думку МЗС Турцыі, ім варта баяцца праяваў «расізму і ксэнафобіі».
Адносіны паміж Анкарой і Бэрлінам яшчэ больш абвастрыліся пасьля таго, як у Турцыі сталі затрымліваць грамадзян Нямеччыны па палітычных матывах — у межах кампаніі рэпрэсіяў супраць тых, хто нібыта датычны да спробы дзяржаўнага перавароту ў ліпені 2016 года.
У жніўні турэцкі лідэр Рэджэп Эрдаган заклікаў нямецкіх туркаў галасаваць на выбарах супраць Хрысьціянска-Дэмакратычнага Саюзу (ХДС) канцлер Ангелы Мэркель, супраць сацыял-дэмакратаў і «зялёных», назваўшы іх усіх ворагамі Турцыі.
У мінулую нядзелю Мэркель выклікала хвалю незадаволенасьці ў Турцыі, заявіўшы, што будзе дамагацца спыненьня перамоў аб яе магчымым ўступленьні ў Эўразьвяз.