МЗС Чэхіі раіць сваім грамадзянам ня езьдзіць у Расею празь Беларусь 

Міністэрства замежных спраў Чэхіі папярэджвае, што на беларуска-расейскай мяжы грамадзян трэціх краін рэгулярна не пускаюць у Расею.

Паводле расейскага боку, на памежных пераходах на беларуска-расейскай мяжы няма сыстэматычнага пашпартнага кантролю, таму яны непрыдатныя для грамадзян трэціх краін. Цяпер прадстаўнікі Расеі і Эўразьвязу вядуць перамовы аб гэтай сытуацыі.

Пакуль праблема ня будзе разьвязаная, МЗС Чэхіі раіць сваім грамадзянам не падарожнічаць у Расею празь Беларусь, у тым ліку чыгункай і самалётам.