Мэркель заявіла, што ня бачыць Турэччыну ў Эўразьвязе

Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель заявіла, што ня бачыць Турэччыну ў складзе Эўразьвязу. Пра гэта сама канцлер паведаміла падчас выступу на перадвыбарных тэледэбатах.

Мэркель падкрэсьліла, што ўлады Нямеччыны ня могуць у аднабаковым парадку перапыніць перамовы аб уступленьні Турэччыны ў ЭЗ, але маюць намер зрабіць больш жорсткіми эканамічныя захады ў адказ на арышт нямецкіх грамадзян. Паводле дадзеных нямецкай прэсы, у турэцкіх турмах цяпер утрымліваюцца 10 палітвязьняў зь Нямеччыны.

Раней пра немагчымасьць далучэньня да ЭЗ для Турэччыны, пакуль ва ўладзе знаходзіцца прэзыдэнт Рэджэп Эрдаган, заявіў міністар замежных справаў Нямеччыны Зігмар Габрыэль.