Украінскі ўрад ухваліў праект стварэньня дзяржаўнай установы «Ўкраінскі інстытут» для прэзэнтацыі Ўкраіны і прасоўваньня яе іміджу ў сьвеце.
Ірына Шум, сакратар МЗС Украіны, сказала радыёканалу «Громадське радіо», што «ў першай хвалі» міністэрства плянуе адкрыць тры замежныя аддзяленьні «Ўкраінскага інстытуту» ў Бэрліне, Парыжы і Варшаве. Паводле яе, гэтыя ўстановы могуць запрацаваць да канца 2017 году. На сёлетнюю дзейнасьць «Украінскага інстытуту», як мяркуе Ірына Шум, МЗС Украіны выдзеліць каля 25 мільёнаў грыўняў (1 мільён даляраў).