У Марсэлі машына двойчы наехала на аўтобусны прыпынак, ёсьць ахвяры

Стары порт у Марсэлі

Француская паліцыя паведаміла, што адзін чалавек быў забіты пасьля таго, як аўтамабіль 21 жніўня ўрэзаўся ў аўтобусны прыпынак ў раёне старога порту ў францускім горадзе Марсэль.

Кіроўца быў затрыманы. Яго аўтамабіль, як паведамляецца, наехаў таксама на іншы аўтобусны прыпынак у іншым раёне гораду раніцай, сур’ёзна параніўшы аднаго чалавека.

Паліцыя пакуль што не выказалася наконт матыву інцыдэнту. СМІ падалі, што сьмяротнай ахвярай інцыдэнту стала жанчына ва ўзросьце 40 гадоў.