Унук вывез 83-гадовую бабулю ў Парыж. Вось яе ўражанні

Your browser doesn’t support HTML5

Яўген Сафонаў паспрачаўся са сваёй 83-гадовай бабуляй і вырашыў пераканаць яе, што добра было ня толькі «у Саюзе». Як толькі ўлетку 2017 году запрацаваў бязьвізавы рэжым для Ўкраіны, бабуля і ўнук сабралі дакумэнты, узялі вазок, каб жанчыне было лягчэй перасоўвацца, і разам выправіліся ў Парыж.