На ўзьбярэжжы партугальскага вострава Мадэйра падчас заняткаў дайвінгам загінула Марына Бабарыка, жонка беларускага банкіра і мэцэната Віктара Бабарыкі.
МЗС Беларусі пацьвердзіў сьмерць грамадзянкі Беларусі і запэўніў, што беларуская амбасада ў Гішпаніі ажыцьцяўляе ўсе неабходныя консульскія працэдуры.
Акалічнасьці трагедыі не ўдакладняюцца, але ёсьць зьвесткі, што нешта пайшло ня так на глыбіні.
Старшыня праўленьня ААТ «Белгазпрамбанк» Віктар Бабарыка — сам заядлы аматар падводнага пагружэньня. У гутарках з журналістамі ня раз дзяліўся ўражаньнямі пра прыгажосьць акіянскага і марскога сьвету. Паступова далучыў да свайго захапленьня і жонку.