Расьсьледаваньне даручана правесьці гандлёваму прадстаўніку ЗША Робэрту Лайтхайзэру.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп у панядзелак падпісаў мэмарандум аб правядзеньні расьсьледаваньня меркаваных крадзяжоў амэрыканскай інтэлектуальнай уласнасьці з боку Кітаю, назваўшы гэта «вялікім крокам», паведамляе «Голас Амэрыкі».
Указ прадпісвае гандлёваму прадстаўніку ЗША Робэрту Лайтхайзэру правесьці расьсьледаваньне ў дачыненьні гандлёвай палітыкі Кітаю, якая змушае амэрыканскія кампаніі дзяліцца інфармацыяй, каб весьці бізнэс у гэтай краіне.
Робэрт Лайтхайзэр
«Спадар Лайтхайзэр, вы мае права разглядаць любыя варыянты, якія ёсьць у вашым распараджэньні, — сказаў Трамп перад падпісаньнем дакумэнту. — Гэта толькі пачатак».