«Мяркуючы па хлебу, які выкідаюць, людзі пабагацелі», — кажа Сяргей, які ўжо год падзарабляе «са сьметніцаў». Усё жыцьцё ён адпрацаваў сьлесарам-сантэхнікам, а цяпер мае 250 рублёў пэнсіі і зьбірае каляровы мэтал.
Свабода пагутарыла з тымі, хто капаецца ў сьметніцах, пра беднасьць і багацьце.