У Хабараўскам краі ратуюць кіта, які захрас у рацэ (Відэа)

У вусьці ракі на востраве Вялікі Шантар ў Хабараўскам краі Расеі некалькі гадзін ідзе апэрацыя па выратаваньні грэнляндзкага кіта.

Кіт заплыў у раку, якая выцякае з возера Вялікае на востраве, які месьціцца ў Ахоцкім моры. Але ў гэты час пачаўся адліў, і кіт захрас у рэчышчы. Там яго раніцай у чацьвер знайшлі людзі.

Даўжыня кіта — 10-13 мэтраў, узрост каля двух гадоў.

Цяпер усе чакаюць начнога, вялікага прыліву, які падыме ўзровень вады і, верагодна, дасьць магчымасьць кіту сплысьці.