Пра гэта сьведчаць дадзеныя польскага Міністэрства працы, піша выданьне money.pl.
Паводле зьвестак Міністэрства па справах сям’і, працы і сацыяльнай палітыкі, працадаўцы часьцей за ўсё падаюць заявы пра намер выкарыстоўваць грамадзян Украіны. У першай палове гэтага году было прынята ўжо больш за 900 тысяч такіх рашэньняў.
Разам з тым кампаніі ўсё часьцей зьвяртаюцца з запытам на дазвол працаўладкаваньня грамадзян Беларусі. З пачатку году па чэрвень было пададзена больш за 24 тысячы заяваў. У той жа час, на працягу ўсяго 2016 году на працу ў Польшчы ўладкавалася 23,4 тысяч.
Што да працаўнікоў з Расеі, то іх колькасьць таксама расьце. Ад пачатку году было прынята на працу каля 2700 чалавек (за ўвесь 2016 год — каля 3,9 тысяч чалавек).