ЗША пачалі працэс выхаду з Парыскага пагадненьня па барацьбе з глябальным зьмяненьнем клімату

Дональд Трамп падчас прамовы пра выхад ЗША з Парыскага пагадненьня 1 ліпеня

ЗША пачалі працэс выхаду з Парыскага пагадненьня па барацьбе з глябальным зьмяненьнем клімату, які зойме больш як два гады.

Як абʼявіў Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША, дэлегацыя ААН перадала адпаведнае паведамленьне Генэральнаму сакратару Антоніу Гутэрышу.

У Дзяржаўным дэпартамэнце падкрэсьлілі, што ЗША «падтрымліваюць збалянсаваны падыход да барацьбы з глябальным пацяпленьнем, які прадугледжвае скарачэньне выкідаў адначасова з заахвочваньнем эканамічнага росту і забесьпячэньнем энэргетычнай бясьпекі».

У Дзярждэпартамэнце нагадалі, словы прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа пра тое, што амэрыканская адміністрацыя гатовая зноўку стаць удзельнікам дамовы, але на асаблівых умовах.