Пуцін падпісаў закон пра забарону ананімайзэраў VPN-сэрвэраў

Прэзыдэнт Расеі Уладзімір Пуцін падпісаў закон аб забароне праграмаў-ананімайзэраў і VPN-сэрвісаў, якія дазваляюць атрымаць доступ да заблякаваных сайтаў. Дакумэнт апублікаваны на афіцыйным інтэрнэт-партале праўнай інфармацыі. Закон уступіць у сілу зь 1 лістапада.

У Расеі заблякаваныя каля 80 тысяч сайтаў, у іх ліку торэнт-трэкеры, незалежныя СМІ, у прыватнасці, «Каспаров.ру» і «Грані.Ру», некаторыя ЛГБТ-сайты, а таксама праграмы, якімі карыстаюцца пратэстоўцы.