Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што расчараваны бязьдзейнасьцю кітайскіх уладаў у сытуацыі вакол КНДР.
«Я вельмі расчараваны ў Кітаі. Нашыя папярэднія неразумныя лідэры дазволілі яму зарабляць сотні мільёнаў даляраў у год на гандлі, а ён ня робіць для нас нічога ў сытуацыі з Паўночнай Карэяй, а толькі кажа», — напісаў Трамп у сваім твітэры.
I am very disappointed in China. Our foolish past leaders have allowed them to make hundreds of billions of dollars a year in trade, yet...
— Donald J. Trump (@realDonaldTrump) July 29, 2017
ЗША не дазволяць, каб гэта працягвалася, паколькі Кітай «лёгка можа вырашыць гэтую праблему», дадаў амэрыканскі прэзыдэнт.
...they do NOTHING for us with North Korea, just talk. We will no longer allow this to continue. China could easily solve this problem!
— Donald J. Trump (@realDonaldTrump) July 29, 2017
За дзень да гэтага Паўночная Карэя зьдзейсьніла другі за месяц запуск міжкантынэнтальнай балістычнай ракеты.