Контртэрарыстычная паліцыя ў Аўстраліі раскрыла змову, удзельнікі якога хацелі зьнішчыць самалёт, паведаміў прэмʼер-міністар Малькальм Тэрнбул.
«Магу паведаміць, што сёньня прайшла буйная сумесная контртэрарыстычная апэрацыя па прадухіленьні змовы тэрарыстаў, мэтай якога было крушэньне самалёту», — заявіў ён.
Ва ўсіх аўстралійскіх аэрапортах уведзены дадатковыя меры бясьпекі.
Падчас ператрусаў у Сіднэі былі затрыманыя чацьвёра падазраваных, паведамляе BBC.