Амаль аднагалосна ўхвалены Кангрэсам ЗША законапраект аб санкцыях сьведчыць пра імкненьне амэрыканскага народу дамагчыся ад Расеі дзеяньняў, накіраваных на паляпшэньне дачыненьняў са Злучанымі Штатамі.
Пра гэта заявіў у суботу дзяржаўны сакратар ЗША Рэкс Тылерсан, выказаўшы надзею на супрацоўніцтва дзьвюх краін у вырашэньні глябальных праблем і на тое, што неабходнасьць у санкцыях неўзабаве адпадзе.
Тылерсан таксама падкрэсьліў, што падтрымка «сяброў і саюзьнікаў» дапаможа ЗША забясьпечыць правільнае разуменьне Расеяй, Іранам і Паўночнай Карэяй уведзеных у дачыненьні да іх абмежаваньняў.
У пятніцу Белы дом паведаміў, што прэзыдэнт Дональд Трамп мае намер падпісаць законапраект аб санкцыях супраць Масквы, Тэгерану і Пхеньяну.
За некалькі гадзін да гэтага МЗС Расеі запатрабаваў ад Вашынгтону да 1 верасьня да 455 чалавек скараціць колькасьць дыпляматычных і тэхнічных супрацоўнікаў амбасады ЗША ў Маскве і генэральных консульстваў у Пецярбургу, Екацярынбургу і Ўладзівастоку. Было заяўлена таксама, што з 1 жніўня расейскі бок прыпыняе выкарыстаньне амэрыканскай амбасадай усіх складзкіх памяшканьняў на Дарожнай вуліцы ў Маскве і дачы ў Срэбраным Бары.