Падазраваны ў нападзе на людзей у супэрмаркеце Гамбургу быў вядомы праваахоўным органам як ісламіст, паведамілі ў паліцыі. У выніку нападу ў пятніцу адзін чалавек загінуў, яшчэ шасьцёра атрымалі раненьні.
Прэсавага сакратар паліцыі Гамбургу Эндзі Грота цытуе BBC:
«Нам было вядома, што ён ісламіст, але не джыхадзіст».
Таксама, паводле ўладаў, падазраваны пакутаваў ад шэрагу псыхалягічных праблем, таму нельга выключаць, што злачынства было зроблена ім у стане афэкту.
Як адзначылі ў паліцыі, пакуль дакладна казаць аб матыве злачынства нельга.
Падазраваны — 26-гадовы ўраджэнец Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў. Прыехаўшы ў Нямеччыну, ён папрасіў прытулку, але не атрымаў яго.