Беларусы не пацярпелі падчас пажару ў гатэлі ў Кемэры

Паводле папярэдняй інфармацыі пацярпелых сярод беларусаў няма, - паведамляе МЗС.

​Пажар у пяцізоркавым гатэлі папулярнага сярод беларусаў турэцкага курорта Кемэр пачаўся ранкам 29 ліпеня. Спрацавала пажарная сыгналізацыя, 400 чалавек былі эвакуяваныя.

На дадзены момант паведамляецца пра 14 пацярпелых. Сярод іх грамадзяне Расеі і Турцыі. Яны шпіталізаваныя з прычыны атручваньня прадуктамі гарэньня, іх жыцьцю нічога не пагражае, — паведамляе БЕЛТА.