У Хэльсынкі машына заехала ў натоўп, ёсьць пацярпелыя

Адзін чалавек загінуў пры наезьдзе аўтамабіля на натоўп людзей у Хэльсынкі, паведамляе Reuters са спасылкай на мясцовую паліцыю. Паводле яе дадзеных, ёсьць пацярпелыя.

Як паведаміла фінская паліцыя ў сваім твітэры, паводле папярэдніх дадзеных, кіроўца быў «у стане ап’яненьня».

Кіроўца затрыманы, гэта 50-гадовы грамадзянін Фінляндыі. Вядзецца расьсьледаваньне.